Top.Mail.Ru

Мерапрыемства «Ваш вопыт — наш гонар» прайшло ў сталіцы

15 кастрычніка ў Нацыянальнай школе прыгажосці адбылася сустрэча Старшыні Мінгарсавета Арцёма Цурана з ветэранскім актывам, супрацоўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Мінска. 



У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько, старшыня Мінскага гарадскога савета ветэранаў га «Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў» Юрый Луцык і інш. 


— Ветэранская арганізацыя Мінска не канкурэнт тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сталіцы. Мы — партнёры, якія могуць сумесна вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць. Ветэранская арганізацыя — гэта не толькі тыя, каму патрэбна дапамога. Гэта актыў, які можа дапамагаць іншым. Мы прапануем не проста супрацоўніцтва, а размеркаванне нагрузкі: тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання займаюцца прафесійнай сацыяльнай працай, мы — адраснай падтрымкай, зносінамі і ўцягваннем саміх ветэранаў у дапамогу тым, хто побач. Разам мы можам закрыць тыя нішы, дзе ў цэнтраў проста не хапае рук, а ў нас ёсць жаданне быць карыснымі, — адзначыў у сваім выступленні Юрый Луцык. — Упэўнены, мы знойдзем агульныя падыходы і зможам арганізаваць работу на карысць старэйшаму пакаленню і нашай Рэспублікі Беларусь.



Віктар ІВАНЧЫНКАЎ
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю