У ЖКГ Мінскай вобласці расказалі аб парадку правядзення рамонту ў пад’ездах.
У бягучым перыядзе 2025 года прадпрыемствамі ЖКГ Мінскай вобласці выкананы рамонт у 64 пад’ездах шматкватэрных жылых дамоў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным аб’яднанні «ЖКГ Мінскай вобласці».
«Форма тыпавога дагавора на бягучы рамонт шматкватэрных дамоў зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 27 студзеня 2009 года № 99. Важныя тэрміны пры правядзенні бягучага рамонту ў пад’ездзе. За месяц да пачатку работ заказчык (арганізацыя ЖКГ) абавязаны паведаміць жыхарам аб відах і часе правядзення рамонтных работ. Праінфармаваць аб прыкладным кошту рамонту (у разліку на 1 квадратны метр). А таксама размясціць інфармацыю аб кантактах адказных асоб, даце, месцы і парадку агульнага сходу (за 10 дзён да яго пачатку)», — паведамілі ў ДА «ЖКГ Мінскай вобласці».
За 10 дзён да старту рамонту праводзіцца агульны сход жыхароў, дзе яны прымаюць рашэнне аб рамонце, выбіраюць прадстаўніка для кантролю работ і іх прыёмкі. «Дамова на бягучы рамонт заключаецца не пазней за 5 дзён да пачатку выканання работ па бягучым рамонце пад’езда. Пры гэтым важныя такія дакументы, як лакальны каштарыс, дэфектны акт, пратакол сходу жыхароў. Удзел у сходзе і веданне дакументаў гарантуюць, што рамонт пройдзе паводле плана, а выдаткі будуць абгрунтаванымі», — адзначылі ў ЖКГ Мінскай вобласці.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота БелТА