Top.Mail.Ru

Меркаванне: жывую размову са сведкам вайны нішто не заменіць

Жывую размову з ветэранам нішто не заменіць. Аб гэтым расказаў БелТА член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Булаўка.


Гаворачы аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Анатоль Булаўка падкрэсліў, што вайна ідзе да таго часу, пакуль не пахаваны апошні салдат. «Гэты працэс, напэўна, не закончыцца ніколі, таму што колькі мірных жыхароў загінула, хаваючыся ў лясах ад фашыстаў, колькі сем’яў было знішчана! Нават аднавяскоўцы не ведаюць пра лёс тых, хто пайшоў у лес і прапаў. Што там адбылося на самай справе, ніхто не даведаецца, але гэта ўсё роўна нашы людзі. Гэта памяць і праводзімая работа павінны вельмі высока цаніцца ў грамадстве. Але нават на фоне глабальнай работы не трэба забываць, што працуюць і супраць нас. Усе моманты павінны атрымліваць крытычную ацэнку», — заўважыў ён.

Усе абуральныя факты павінны даводзіцца да грамадства і самае важнае — павінны тлумачыцца жудасныя наступствы гэтага. «Мяняюцца пакаленні, сыходзяць ветэраны, і гэта работа павінна пастаянна нарошчвацца, у тым ліку з выкарыстаннем візуальных элементаў. Жывую размову са сведкам вайны нішто не заменіць. Я да гэтага часу памятаю, як школьнікам убачыў рабочага, які рамантаваў табурэткі і фарбаваў парты, а потым высветлілася, што ён быў у Азарыцкім канцлагеры дзіцем і разумеў, што адбываецца. Ён расказваў, як людзі ў лагеры, дзе не было нічога, акрамя вышак, рабілі сабе хаткі з трупаў, каб схавацца ад ветру. Ён хаваўся ў гэтых хатках і дзякуючы ім застаўся жывы. Мой расказ пра гэта ні на каго так не паўплывае, як на мяне паўплываў расказ гэтага чалавека. Таму гэта работа вельмі важная і важна менавіта разуменне кожнага, незалежна ад узросту», — звярнуў увагу дэпутат.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю