У Беларусі рыхтуюць меры дадатковай падтрымкі маладых даследчыкаў. Аб гэтым расказаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, паведамляе БелТА.
Абмяркоўваецца пытанне выплат за тое, што кандыдат абараніўся пасля аспірантуры ва ўстаноўленыя тэрміны. Гэта дадатковая падтрымка маладых даследчыкаў, якія аператыўна і на добрым узроўні выканалі навуковую работу. Таксама абмяркоўваецца ўзровень падтрымкі кіраўнікоў.
«Тры найбольш актыўныя напрамкі — гэта, зразумела, акадэмічная навука, якая рыхтуе кадры вышэйшай кваліфікацыі, галіновая навука — у першую чаргу Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства прамысловасці, і ўніверсітэцкая навука, Мінадукацыі. Цяпер абмяркоўваецца пытанне дадатковай выплаты за тое, што кандыдат абараніўся пасля аспірантуры ва ўстаноўленыя тэрміны. Гэта дадатковая падтрымка маладых даследчыкаў, якія аператыўна і на добрым узроўні выканалі навуковую работу. Абмяркоўваецца ўзровень падтрымкі кіраўнікоў. Я думаю, што ўсе гэтыя напрацоўкі ў бліжэйшы час лягуць у аснову нарматыўна-прававых актаў узроўню Савета Міністраў і ўзроўню ўказаў Прэзідэнта», — адзначыў Уладзімір Каранік.