Пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы праходзіць у Маскве. У ім прымае ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам, паведаміла БелТА.
У рамках мерапрыемства сакратары саветаў бяспекі дзяржаў — членаў арганізацыі абмяркоўваюць абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ і меры, накіраваныя на нейтралізацыю выклікаў і пагроз калектыўнай бяспецы. Чакаецца падпісанне шэрага дакументаў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам і незаконным распаўсюджваннем наркатычных сродкаў.