Top.Mail.Ru

Месі растлумачыў, чаму заплакаў пасля матча супраць зборнай Егіпта ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе

Легендарны аргенцінскі футбаліст Ліянэль Месі не змог стрымаць слёз пасля шалёнай перамогі сваёй зборнай над камандай Егіпта. Сустрэча дружын адбылася ў рамках 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе і завяршылася з лікам 3:2 на карысць аргенцінцаў, піша SB.by.


Пасля матчу падчас флэш-інтэрв’ю Месі сказаў:

— Гэта былі радасць, палёгка, таму што мы хацелі працягваць барацьбу. Мы не хацелі і не заслугоўвалі вылету, мы не маглі дазволіць такі канец. Гэта каманда заслугоўвае ісці далей. Мы ніколі не здаёмся. 

Таксама на рэакцыі аргенцінца адбіўся незабіты пенальці ў вароты егіпцян у першай палове матчу:

— Я плакаў, таму што адчуваў, што падвёў каманду з-за незабітага пенальці. Але, на шчасце, у рэшце рэшт у Бога знайшлося для мяне нешта асаблівае. Я вельмі шчаслівы.

За пуцёўку ў плэй-оф зборная Аргенціны 12 ліпеня згуляе з камандай Швейцарыі. Характэрна, што ў сваёй гісторыі «альбіселесце» яшчэ ні разу не прайгравалі «крыжаносцам».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю