Top.Mail.Ru
234

Месцамі моцныя дажджы і парывісты вецер. Якім будзе надвор’е ў Беларусі 18 кастрычніка

У Беларусі 18 кастрычніка днём месцамі пройдуць моцныя дажджы, па захадзе — парывісты вецер да 14 м/с. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Часам будуць дажджы, днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 4—9 м/с, днём месцамі на захадзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3—9 градусаў цяпла, на поўначы — ад нуля да 2 градусаў. Днём будзе 4—10 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 11—13.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю