Top.Mail.Ru
143

Месцамі шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 16 студзеня

У Беларусі 16 студзеня месцамі чакаецца шэрань, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 17-24 градусы марозу, месцамі — мінус 25-28 градусаў, па захадзе — мінус 10-16. Днём будзе ад мінус 7 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 16 градусаў па паўночным усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю