У апошнія гады ў трэцяй дэкадзе лютага ўжо адчувалася набліжэнне вясны.
У гэтым сезоне пацяпленне ідзе да нас досыць нясмела, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца сонечнае надвор’е, месцамі воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 8 да 13 °С ніжэй за нуль, пры праясненнях да 14–17 °С марозу. Максімальная тэмпература днём мінус 2 — 8 °С. Атмасферны ціск будзе расці.
Пачынаючы з суботы, тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на поўнач Украіны. Тэмпература паветра ўначы ад 9 да 16 °С ніжэй за нуль, месцамі да мінус 20 °С. Максімальная тэмпература днём ад нуля да мінус 6 °С.
У нядзелю ўмовы надвор’я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з боку Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па заходняй палове з дажджом. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 °C па захадзе да 15 °C марозу па паўднёвым усходзе краіны. Максімальная тэмпература днём ад мінус 4 да плюс 3 °C.
Сяргей КУРКАЧ