Месцы пражывання чырванакніжных дзікіх жывёл у Чавускім раёне перададзеныя пад ахову. Рашэнне райвыканкама ад 6 лістапада 2025 года № 22-46 «Аб перадачы Пад ахову месцаў пражывання дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.
У дакуменце падрабязна пазначаны падставы, пералічаныя віды жывёл, выяўленыя месцы іх пражывання і адказныя за ахову тэрыторый.
Таксама рашэннем зацверджаны пашпарты месцаў пражывання дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і ахоўныя абавязацельствы.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.