Top.Mail.Ru
105

Месцы росту чырванакніжных раслін у Дубровенскім раёне перададзены пад ахову

Месцы росту чырванакніжных раслін у Дубровенскім раёне перададзеныя пад ахову. Гэта абумоўлена рашэннем Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 студзеня 2026 года № 31, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.



Гаворка пра такія расліны, як баранец звычайны, бяроза нізкая, званочак шыракалісты, ладдзян трохнадрэзны, лінея паўночная, некера пёрыстая, асака малакветкавая.

Выяўленыя месцы вырастання гэтых дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, вырашана перадаць пад ахову дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Аршанскі лясгас».

Аформлены пашпарты раслін з фотаздымкамі і картасхемамі, а таксама ахоўныя абавязацельствы па кожнай з іх.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю