Top.Mail.Ru
93

Месцы росту чырванакніжных раслін у Крупскім раёне перадалі пад ахову

У Крупскім раёне месцы вырастання дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, перададзены пад ахову. Адпаведнае рашэнне райвыканкама ад 3 лютага № 115 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


Пад ахову Крупскага лясгаса перададзены выяўленыя месцы вырастання такіх чырванакніжнікаў, як купальнік горны, вароначнік ражкападобны, некера перыстая, асака малакветкавая, сон-трава раскрытая, псеўдабрыум цынклідыепадобны. Агульная плошча ўчасткаў перавышае 60 га.

Дакументам зацвярджаюцца ахоўныя абавязацельствы і пашпарты месцаў росту дзікарослых чырванакніжных раслін.

Адзін з участкаў ляснога фонду Выдрыцкага лясніцтва пераводзіцца ў катэгорыю прыродаахоўных лясоў.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю