Top.Mail.Ru

Месячная норма за два тыдні: кліматолагі назвалі самыя дажджлівыя гарады жніўня

Дзе ў Беларусі перавыканалі месячную норму дажджы, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



«У Гродзенскай, на большай частцы Віцебскай, а таксама ў асобных раёнах Мінскай і Брэсцкай абласцей на працягу месяца выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў, а па асобных пунктах назіранняў у Віцебскай і Гродзенскай абласцях норма ападкаў за месяц і ўвогуле была перавышана», — расказалі ў Белгідрамеце.

Акрамя таго, кліматолагі расказалі, колькі ападкаў выпала з пачатку месяца на станцыях: у Гродне — 71,7 мм (126% месячнай нормы), Ваўкавыску — 72,2 мм (123% месячнай нормы), Лепелі — 72,5 мм (104% месячнай нормы), Віцебску — 84,9 мм (111% месячнай нормы), Верхнядзвінску — 69,1 мм (101% месячнай нормы).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю