Top.Mail.Ru
200

Мэтавая падрыхтоўка будзе захавана для паступлення абітурыентаў на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці

Мэтавая падрыхтоўка будзе захавана для паступлення абітурыентаў на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, паведаміла намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч падчас сумеснага пасяджэння дзвюх палат беларускага парламента, перадае БелТА.



«Мэтавая падрыхтоўка будзе захаваная для паступлення на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці», — сказала Наталля Пяткевіч, дадаўшы, што пры гэтым будуць прыбраныя тыя кірункі, на якіх магчымыя злоўжыванні.

Гаворачы ў цэлым аб задачах для вышэйшай школы, намеснік Прэм’ер-міністра ўказала, што ВНУ павінны даваць сучасную і высакаякасную адукацыю, якая прыцягвае і адпавядае запытам маладых людзей. З іншага боку, яна павінна адпавядаць запытам эканомікі краіны, гэта значыць рыхтаваць спецыялістаў заўтрашняга дня. «Вышэйшая школа павінна рыхтаваць беларускага спецыяліста, канкурэнтнага на сусветным рынку працы, але рабіць усё магчымае, каб гэты спецыяліст працаваў у нашай краіне», — сказала яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю