Top.Mail.Ru
217

Метэарыт упаў на дом у ЗША. Навукоўцы мяркуюць, што ён старэйшы за Зямлю

Метэарыт, які ўпаў на дом у ЗША, старэйшы за нашу планету, мяркуюць навукоўцы. Пра гэта паведамляе БелТА.



Як пацвердзіла NASA (Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы), 26 чэрвеня метэарыт праляцеў па небе ў светлы час сутак над штатам Джорджыя, пасля чаго выбухнуў. Сотні жыхароў Джорджыі і суседніх штатаў бачылі палёт метэарыта і яго выбух. Як паведамляецца, у палёце хутка памяншалася хуткасць метэарыта, а таксама яго памер. Калі ён стукнуўся аб дах дома ў горадзе Макдона, яго хуткасць усё яшчэ складала не менш як 1 км/с. Даследчыкі з Універсітэта Джорджыі прааналізавалі паходжанне камня. З дапамогай аптычнага і электроннага мікраскопаў геолаг з Універсітэта Джорджыі і яго каманда вызначылі тып метэарыта і ўстанавілі, што гэта хондрыт — самы распаўсюджаны тып каменных метэарытаў, які ўтварыўся 4,56 млрд гадоў назад. Гэта сведчыць, што ён прыкладна на 20 млн гадоў старэйшы за Зямлю. 

Адзначаецца, што Макдона (ён атрымаў такую назву) — ужо 27-ы метэарыт, знойдзены ў Джорджыі. «Раней падобнае адбывалася раз на некалькі дзесяцігоддзяў, а не некалькі разоў за 20 гадоў», — звярнуў увагу геолаг з Універсітэта Джорджыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю