Top.Mail.Ru
59

Метэарыт узарваўся ў небе над ЗША

Метэарыт выклікаў выбух магутнасцю каля 250 т у тратылавым эквіваленце ў небе над амерыканскім штатам Агаё. Пра гэта паведамляе БелТА. 


Паводле яго даных, нябеснае цела масай каля 7 т і дыяметрам каля 1,8 м увайшло ў атмасферу Зямлі з хуткасцю каля 72,4 тыс. км/гадз і разбурылася ў палёце. Выбух суправаджаўся аглушальным грукатам, які быў чутны ў шэрагу раёнаў штатаў Агаё і Пенсільванія.

Кіраўнік аддзела вывучэння метэароіднага асяроддзя NASA Біл Кук паведаміў, што метэор стаў бачны на вышыні каля 80 км над возерам Эры і праляцеў дзясяткі кіламетраў у верхніх пластах атмасферы, перш чым распаўся. Паводле яго слоў, вызваленая пры гэтым энергія і стала прычынай магутных гукавых удараў.

Паводле інфармацыі Амерыканскага метэорнага таварыства, паступіла каля 140 паведамленняў ад відавочцаў з дзесяці штатаў ЗША, а таксама з Канады. Некаторыя фрагменты нябеснага цела, як мяркуецца, маглі дасягнуць паверхні Зямлі ў раёне акругі Медына.

Як адзначаюць спецыялісты, падобныя з’явы адбываюцца рэгулярна: невялікія касмічныя аб’екты штодня ўваходзяць у атмасферу Зямлі, аднак, як правіла, поўнасцю згараюць і не ўяўляюць небяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю