Top.Mail.Ru

Межы некаторых сельскіх населеных пунктаў зменены ў Брэсцкім, Гомельскім і Клецкім раёнах

Межы некаторых сельскіх населеных пунктаў зменены ў Брэсцкім, Гомельскім і Клецкім раёнах. Адпаведныя рашэнні раённых Саветаў дэпутатаў апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.


У Брэсцкім раёне скарэкціраваны межы пасёлка Белае Возера Знаменскага сельсавета — у яго рысу ўключаны зямельны ўчастак плошчай звыш 5,5 га.

Зменены межы і трох населеных пунктаў Гомельскага раёна — пасёлкаў Барэц Церашковіцкага сельсавета і Чырвоны Маяк Пакалюбіцкага, аграгарадка Новая Гута Цярухскага сельсавета. У іх рысу ўключаны ўчасткі рознай плошчы. 

Зямельныя ўчасткі ад 1,4 га да больш за 20 га выключаны з рысы шасці вёсак Клецкага раёна. Гэта Стараселле Заастравецкага сельсавета, Садовая і Палаўкавічы Зубкоўскага сельсавета, Едчыцы і Цецеравец Мароцкага сельсавета, Понача Сіняўскага сельсавета. 

Прававыя акты прыняты ў адпаведнасці з Законам ад 5 мая 1998 года № 154-З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Беларусь».

Рашэнні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю