Top.Mail.Ru
248

Міклашэвіч: Наша адзінства — гэта сіла і ўстойлівасць беларускага грамадства і дзяржавы

Наша адзінства — гэта сіла і ўстойлівасць беларускага грамадства і дзяржавы. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч у час дыялогавай пляцоўкі «Забеспячэнне міру і грамадзянскай згоды — канстытуцыйная мэта грамадства і дзяржавы», якая прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, паведамляе БелТА.



Пётр Міклашэвіч адзначыў, што асноватворнымі складнікамі дзяржавы з’яўляюцца тэрыторыя і народ. «У першай палове ХХ стагоддзя ў выніку гістарычных абставін тэрыторыя Беларусі, яе народ былі раздзелены амаль на 20 гадоў. Толькі 17 верасня 1939 года беларускі народ уз’яднаўся, аб’ядналіся спрадвечна беларускія землі. З гэтага моманту наш народ адчуў сябе адзінай нацыяй і, праяўляючы мужнасць і гераізм, адстойваў свой суверэнітэт і незалежнасць, самаадданай працай развіваў эканоміку нашай краіны, забяспечваў дынамічнае і ўстойлівае развіццё. У абноўленай Канстытуцыі ў прэамбуле ўстаноўлена мэта — забяспечваць мір і грамадзянскую згоду для далейшага забеспячэння працвітання Беларусі. Таму ў сучасных умовах важна, каб грамадзяне ўсведамлялі і заўсёды памяталі, што наша адзінства — гэта сіла і ўстойлівасць беларускага грамадства і дзяржавы», — сказаў старшыня Канстытуцыйнага суда.

На сустрэчы прысутнічалі выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, якія змаглі задаць пытанні. У канцы мерапрыемства Пётр Міклашэвіч пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей БДУІР.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю