Top.Mail.Ru
220

Міліцыянеры вярнулі грошы ахвяры

Па гарачых слядах.



Аператыўнікам сталічнага крымінальнага вышуку ад групы затрымання Першамайскага аддзела Дэпартамента аховы паступіла інфармацыя аб тым, што на маршруце патрулявання затрымана пенсіянерка — кур’ер тэлефонных ашуканцаў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

У гэты ж час на лінію 102 звярнулася і 64-гадовая пацярпелая жанчына. Яна расказала, што паверыла нібыта супрацоўнікам «Водаканала» і па патрабаванні ілжэследчага перадала незнаёмцы 15 тысяч долараў ЗША і больш за 55 тысяч беларускіх рублёў. Першапачаткова пенсіянерка не паверыла махлярам і звярнулася ў «Мінскводаканал», а таксама міліцыю. Але, атрымаўшы паўторны званок ад зламыснікаў, спалохалася і пагадзілася выканаць іх указанні.

Па словах намесніка начальніка УУР ГУУС Мінска Андрэя Арлоўскага, міліцыяй устаноўлена, што 73-гадовую жанчыну-кур’ерам таксама падманулі ашуканцы. З-за адсутнасці ў яе сваіх зберажэнняў куратары загадалі ёй папрацаваць кур’ерам, каб пагасіць выдуманы доўг перад банкам.

Грошы міліцыяй канфіскаваны, яны будуць вернуты гаспадыні. Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за махлярства.

Прадстаўнік сталічнай міліцыі таксама нагадаў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, банкаўскіх і іншых устаноў не тэлефануюць грамадзянам у месенджарах. Калі невядомыя па тэлефоне патрабуюць здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г. д.) — неадкладна спыніце размову і паведаміце пра гэта ў міліцыю!

Кур’еры тэлефонных ашуканцаў нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці і абавязаны пакрываць прычыненую людзям шкоду.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю