У сталічную міліцыю звярнулася мінчанка, якая стала ахвярай аферыстаў.
Як было ўстаноўлена ў выніку расследавання, зламыснікі падманулі жанчыну па прывычнай ужо схеме замены дамафона. Яна перадала кур’еру свае зберажэнні, думаючы, што дэкларуе іх і такім чынам захоўвае на час вобыску.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку неадкладна пачалі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, на працягу некалькіх гадзін устанавіўшы асобу пасыльнага. Ім аказаўся 18-гадовы жыхар сталіцы, які сам трапіў пад уплыў аферыстаў і стаў выконваць іх заданні. Маладога чалавека затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце перад вылетам. Пры ім знойдзена і канфіскавана ў рознай валюце звыш 230 тысяч рублёў у эквіваленце.
Грошы вернуць законнай уладальніцы.