Невядомы мільярдэр заплаціць 10 мільёнаў долараў за першае апусканне да абломкаў лайнера «Тытанік» пасля катастрофы OceanGate, якая забрала жыцці пяці чалавек два гады таму. Пра гэта паведамляе «Мінская праўда».
«Вы, напэўна, ведаеце яго імя», — расказаў суразмоўца New York Post.
Ён не стаў раскрываць імя мільярдэра, паколькі, на думку крыніцы газеты, ён сам захоча пра гэта расказаць.
Плануецца, што чарговае апусканне да абломкаў адбудзецца праз пару тыдняў.