Top.Mail.Ru
281

Мінабароны 3 ліпеня разгорне ў Мінску ваенна-тэматычныя пляцоўкі

Мінабароны 3 ліпеня разгорне ў сталіцы і на Кургане Славы 12 ваенна-тэматычных пляцовак, паведамілі БелТА ў ведамстве.


Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл падрыхтавалі насычаную і займальную праграму. Жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі, займальныя конкурсы з падарункамі, выступленні армейскіх артыстаў і кінолагаў са службовымі сабакамі.

Будуць працаваць фотазоны, прафарыентацыйныя пляцоўкі, палявая кухня са смачнай салдацкай кашай.

  • Пляцоўкі разгорнуцца ў музейна-паркавым комплексе «Перамога», парку ім. Горкага, скверы ім. В. Мулявіна, Яблыневым скверы, парках ім. Уга Чавеса і Паўлава, «Курасоўшчына», Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, каля «Чыжоўка Арэны», на стадыёне ваеннага гарадка Уручча, каля гандлёвага цэнтра «Першы Нацыянальны гандлёвы дом», на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю