Беларусь гатова да дыялогу з дзяржавамі — членамі НАТА для забеспячэння бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка ў эфіры «ВаенТБ», паведамляе БелТА.
Як падкрэсліў начальнік дэпартамента, узаемаадносіны Беларусі з краінамі Захаду, з краінамі — членамі НАТА складваюцца вельмі праблематычна. «Адбылося (гэта. — Заўвага БелТА) з-за таго, што Захад захацеў падпарадкаваць Рэспубліку Беларусь сваім інтарэсам, сваім наратывам, сваім бачанням бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Затым Захад вырашыў ізаляваць Рэспубліку Беларусь, нанесці ёй пэўны эканамічны, палітычны, маральны ўрон. Гэта значыць, быў праведзены комплекс мерапрыемстваў для таго, каб падпарадкаваць Рэспубліку Беларусь сваім інтарэсам», — заявіў ён.
«Зразумела, мы з гэтым не згодны. У нас свая палітыка, у тым ліку добрасуседства. Палітыка ў тым ліку ажыццяўлення бяспекі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Гэта дысаніравала з поглядамі Захаду. І ўся сітуацыя наклала адбітак на нашы ўзаемаадносіны з краінамі Захаду, з краінамі Еўрасаюза, у тым ліку краінамі — членамі НАТА», — звярнуў увагу Валерый Равенка.
«Тым не менш, мы прадаўжаем кантакты з кранамі Захаду. Мы акрэдытавалі шэраг дзяржаў — членаў НАТА ў Рэспубліцы Беларусь. На сённяшні дзень гэта 10 дзяржаў. Гатовы прадаставіць ім пазіцыю Рэспублікі Беларусь. Мы гатовы чуць іх пазіцыю і прыходзіць да нейкага кансэнсусу. Зноў жа для забеспячэння бяспекі ў нашым рэгіёне», — заявіў памочнік міністра абароны.