Падраздзяленні, якія прымалі ўдзел у комплексным вучэнні, вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, паведамілі БелТА ў Мінабароны.
Ваенныя інжынеры механізаванага злучэння і падраздзяленні 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы здзейснілі маршы і вярнуліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі. Ваеннаабавязаныя, прызваныя на ваенны збор, у хуткім часе адправяцца дадому.
Радавы запасу Мікалай Шапель адзначыў, што некалькі гадоў таму адслужыў тэрміновую службу і ўжо другі раз быў прызваны на ваенны збор. «Заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі прайшлі эфектыўна: успомніў ваенную справу, аднавіў свае ўменні і веды. Асаблівыя ўражанні, вядома ж, пакінула комплекснае вучэнне. Спаўна адчуў моц нашых Узброеных Сіл, набыў новы вопыт ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых», — адзначыў Мікалай Шапель.
Радавы запасу Іван Пятроў жыве ў Жодзіне, працуе на Мінскім аўтамабільным заводзе на вытворчасці аўтобусаў. У час збору быў механікам-вадзіцелем устаноўкі размініравання УР-77. «Гэта для мяне быў першы прызыў з запасу пасля заканчэння тэрміновай службы. Даведаўся шмат новага. Убачыў на ўласныя вочы, як усё адбываецца: прызыў, праверка, заняткі на вучэбных месцах і вучэнне. Рады, што мы дастойна справіліся з усімі задачамі», — расказаў ён.