Top.Mail.Ru
233

Мінабароны: вучэнне «Захад-2025» працягваецца ў адпаведнасці з зацверджаным планам

Вучэнне «Захад-2025» працягваецца ў адпаведнасці з зацверджаным планам. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.



У прыватнасці, падчас сумеснага вучэння расійскія мотастралковыя падраздзяленні здзейснілі паспяховую пераправу праз раку Бярэзіна на баявых машынах пяхоты БМП-3. Паветранае прыкрыццё на пераправе забяспечвалі беларускія лётчыкі на ўдарных верталётах Мі-35. Пасля паспяховай пераправы расійскім мотастралковым падраздзяленням пастаўлена задача прыступіць да блакавання незаконнага ўзброенага фарміравання.

«Зладжаныя дзеянні беларускіх і расійскіх ваеннаслужачых прадэманстравалі высокі ўзровень узаемадзеяння і каардынацыі паміж саюзнымі войскамі», — праінфармавалі ў Мінабароны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю