Top.Mail.Ru
209

Мінабароны: з 23 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу

З 23 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры, 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтра і 361-й базы аховы і абслугоўвання. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у красавіку-маі плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 500 чалавек.

Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі пройдзе 22 лістапада.

Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам — у кастрычніку-лістападзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю