Павышэнне кошту навучання ў ВНУ сёлета не плануецца, паведаміў журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў, перадае БелТА.
«На платнай аснове сёлета ВНУ плануюць прымаць 16,4 тыс.чалавек. Як бюджэтныя, так і платныя месцы пры планаванні ВНУ сваіх лічбаў прыёму пацвярджаюцца заяўкамі нашых прадпрыемстваў. Гэта значыць, важным аспектам пры планаванні кантролю лічбаў прыёму за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове з’яўляецца забяспечанасць будучых маладых спецыялістаў першым рабочым месцам. Таму ў гэтым годзе па заяўках універсітэтаў і па ўзгадненні з заснавальнікамі ўніверсітэтаў Міністэрствам адукацыі зацверджана такая лічба прыёму», — расказў Сяргей Пішчаў
Паводле яго, кошт аплаты за навучанне фармуецца з улікам выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста. «У гэтым годзе не плануецца павышэнне кошту», — падкрэсліў начальнік Галоўнага ўпраўлення.