Top.Mail.Ru
227

Мінадукацыі пра школьную форму: зменаў з новага навучальнага года ўносіць не плануецца

У Беларусі захаваюць адзіныя падыходы да школьнай формы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.



У ведамстве адзначылі, што падыходы да школьнай формы рэалізуюцца ў адпаведнасці з нормамі дзеючага заканадаўства і замацаваны ў лакальных дакументах устаноў адукацыі. «Якіх-небудзь змяненняў з новага навучальнага года ўносіць не плануецца. Дзеючыя падыходы да адзення ў вучэбны час прайшлі ўзгадненне з навучэнцамі і бацькамі, прыняты рашэнні па каляровай гаме, вызначаны агульныя элементы. У якасці адзіных школамі і гімназіямі абраныя камплекты адзення (штаны, спадніца/камізэлька, пінжак/джэмпер/штаны, жакет/сукенка, сарафан) і дадатковыя дэталі (шаўроны і эмблемы з лагатыпам установы, значкі, гальштукі)», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Што датычыцца 20 школ і гімназій Мінска, якія раней удзельнічалі ў пілотным праекце па паэтапным увядзенні школьнай формы для ўсіх класаў, то па рашэнні бацькоў і педкалектываў у новым навучальным годзе ў гэтых установах захаваюць падыходы да комплекснасці адзення дзелавога стылю для навучэнцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю