Top.Mail.Ru
147

У Мінадукацыі расказалі аб тэрмінах і асаблівасцях прыёму дакументаў у ВНУ

Большасць ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў на бюджэт 17 ліпеня. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.


Асаблівасцей прыёму мэтавікоў у ВНУ ў параўнанні з мінулым годам няма, сказаў Сяргей Пішчоў, усе падыходы захаваны і тэрміны зацверджаны. «Прыём дакументаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі будзе ажыццяўляцца, як і ў мінулым годзе, з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Далей з 4 па 10 ліпеня будуць праведзены ўнутраныя ўступныя іспыты ва ўстановы вышэйшай адукацыі. І па 12 ліпеня пройдзе залічэнне хлопчыкаў і дзяўчынак на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі», — прывёў ён даты.

Абавязковай умовай падачы дакументаў і ўдзелу на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі з’яўляецца наяўнасць дагавора, падпісанага абітурыентамі і арганізацыяй-заказчыкам кадраў. Па большасці спецыяльнасцей — гэта наяўнасць сярэдняга бала дакумента аб адукацыі не ніжэй за 7. А па найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях ён можа быць і ніжэй. «Як паказвае практыка мінулых гадоў прыёму, рабяты прыходзяць падрыхтаваныя. Мэтавая падрыхтоўка ўспрымаецца не як ільгота, а як адказны крок. Гэта значыць абітурыент, калі паступае або ў медыцынскі ўніверсітэт, або ў аграрны, ужо разумее, дзе ён будзе працаваць», — падкрэсліў ён.

Пытанні па кожным навучальным прадмеце на ўнутраных іспытах размешчаны на сайце Мінадукацыі і ВНУ. «Прадметныя камісіі экзаменацыйныя сфарміраваны, гэта значыць гатовы адпрацаваць, як і ў мінулы год, на высокім узроўні ўсю ўступную кампанію. Пасля завяршэння прыёму хлопчыкаў і дзяўчынак на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі пачнецца асноўны прыём — з 12 ліпеня па 1 жніўня ў нас прыём на платныя месцы, з 12 па 17 ліпеня па большасці спецыяльнасцей прыём на бюджэт. Інфаграфіка размешчана на інфармацыйных рэсурсах універсітэтаў, таму што ёсць асаблівасці прыёму ў аграрныя ВНУ. Там некалькі дзён прыёму на бюджэт большы — па 19 ліпеня. Большасць ВНУ завяршаюць прыём 17 ліпеня», — сказаў на заканчэнне прадстаўнік Мінадукацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю