Top.Mail.Ru

Мінадукацыі скарэкціравала парадак выдачы рэкамендацый Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам

Мінадукацыі скарэкціравала парадак выдачы рэкамендацый наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 15 верасня 2026 года № 161, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Унесены змяненні ў пастанову ведамства ад 9 чэрвеня 2025 года № 97. У прыватнасці, вызначана, што наглядальны савет разглядае прадстаўленыя дзіцячым тэхнапаркам дакументы, а таксама з удзелам навучэнцаў вывучае іх праекты, прадстаўленыя па выніках навучання, і не пазней за 20 сакавіка прымае рашэнне аб выдачы або адмове ў выдачы кандыдату рэкамендацыі ў адпаведнасці з выбраным напрамкам адукацыйнай праграмы адораных дзяцей і моладзі.

Абноўлены пералік навучальных прадметаў, якія адпавядаюць напрамкам адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі. Ён уключае 15 пунктаў.

Таксама ў новай рэдакцыі выкладзены крытэрыі вызначэння асоб, якія рэкамендуюцца наглядальным саветам для залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі. У іх ліку высокая ступень матывацыі навучання і выхавання па выбраным напрамку, станоўчыя водзывы выкладчыкаў, рэзультаты навучальнай дзейнасці і ацэнка паводзін.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю