Top.Mail.Ru
215

Мінадукацыі: усё больш медалістаў выбіраюць паступленне ў ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі

Усё больш медалістаў выбіраюць паступленне ў ВНУ на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Пра гэта расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.



Па прахадных балах абітурыенты арыентуюцца на леташнія вынікі, адзначыў Сяргей Пішчоў. «Конкурс на тую ці іншую спецыяльнасць фарміруецца на падставе колькасці абітурыентаў, якія падалі дакументы. Таму ваганні прахаднога бала адбываюцца штогод. Апошнія гады мы назіраем у большай ступені іх рост. Гэта пацвярджае, што дзеці, выбіраючы сваю прафесію, якасна рыхтуюцца, каб лепш здаць цэнтралізаваны экзамен, цэнтралізаванае тэсціраванне. Немалую ролю тут, вядома, адыгрывае і тое, што расце колькасць абітурыентаў, якія паступаюць на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Практычна кожны пяты бюджэтнік на дзённай форме атрымання адукацыі — мэтавік», — сказаў ён.

1.jpg

Самы высокі прахадны бал сёлета зафіксаваны на спецыяльнасці «Міжнароднае права» (398) і «Міжнародная эканоміка і гандаль» (397) у Беларускім дзяржаўным універсітэце. «Але не моцна яны былі меншыя і летась. Прыём на гэтыя спецыяльнасці — 10-15 бюджэтных месцаў, таму з улікам запатрабаванасці і папулярнасці ў абітурыентаў узнікае такая сітуацыя, калі прахадны бал імкнецца да максімальнага значэння», — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Медыцынскія спецыяльнасці таксама маюць дастаткова высокія прахадныя балы. «Калі мы гаворым пра медыцынскія ВНУ, то ў апошнія гады адзначаем рост якаснага складу нашых абітурыентаў, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Гэта значыць усё большая колькасць медалістаў, якія заканчваюць школы, чырвонадыпломнікаў з каледжаў, выбіраюць траекторыю паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі для таго, каб забяспечыць гарантаванае першае працоўнае месца, працаўладкаванне. Яны выкарыстоўваюць усе тыя магчымасці, якія сёння ёсць», — расказаў Сяргей Пішчоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю