Міністэрства адукацыі пастановай № 232 ад 22 снежня 2025 года вызначыла пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па вучэбных прадметах у 2026 годзе, паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Дакументам устаноўлены пералік пунктаў (усяго 144) правядзення ЦЭ ў асноўныя тэрміны і замацаваных за імі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі. Таксама вызначана мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў ЦЭ ў кожным з пунктаў.
Акрамя таго, вызначаны адпаведны пералік для здачы ЦЭ ў рэзервовыя дні. У яго ўключаны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. А. Сухога, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пунктам правядзення ЦЭ ў іншыя тэрміны для ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі выступае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мінімальная колькасць месцаў для ўдзельнікаў складзе 500.