Top.Mail.Ru

Мінадукацыі вызначыла тэму першага ўрока ў новым навучальным годзе

У школах Беларусі 1 верасня пройдзе адзіны ўрок «Веды сёння — сіла і працвітанне Беларусі заўтра!». Аб гэтым журналістам паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, паведамляе БелТА.


«1 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў, і адзіны ўрок «Веды сёння — сіла і працвітанне Беларусі заўтра!», — сказала Ірына Каржова.

Размова пойдзе аб павазе да дасягненняў нашага народа і важнасці захавання спадчыны для будучых пакаленняў. Першы ўрок дапаможа выхаваць пачуццё гордасці і адказнасці за сваю краіну.

Метадычныя матэрыялы, прэзентацыі і сцэнарыі з бібліятэкі адзіных урокаў будуць размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале. Пры распрацоўцы сцэнарыя рэкамендуецца ўлічваць узроставыя асаблівасці вучняў, узровень падрыхтоўкі класа, мясцовы краязнаўчы матэрыял і традыцыі ўстановы адукацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю