Top.Mail.Ru

Мінадукацыі зацвердзіла план прыёму ў беларускія ВНУ

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла план прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на 2025 год, паведамляе sb.by са спасылкай на тэлеграм-канал ведамства. Будучым абітурыентам ужо цяпер варта звярнуць увагу на ключавыя моманты, каб зрабіць усвядомлены выбар.


Набор у ВНУ захоўваецца на ўзроўні мінулага года. У 2025-м ва ўніверсітэтах нашай краіны гатовыя прыняць 48,3 тыс. абітурыентаў. На бюджэтную форму план павялічаны на 400 чалавек да ўзроўню 2024-га. Усяго на бюджэт плануюць прыняць каля 31,8 тыс. студэнтаў.

Так, сярод іх 3,9 тыс. (12,3 %) — будучыя педагогі, 3,4 тыс. (10,8%) — медыкі, 2,8 тыс. (8,9 %) — аграрыі, практычна кожны чацвёрты — больш за 7,5 тыс. (23,6 %) — інжынеры.

Пры гэтым з улікам найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцяў, а таксама прывядзення ў адпаведнасць структуры набору ва ўніверсітэты з перспектыўнай патрэбай заказчыкаў кадраў зменшаны заяўкі ВНУ на платную форму навучання.

Зараз Міністэрствам адукацыі сумесна з зацікаўленымі фарміруецца план прыёму на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Мэтавыя месцы будуць зацверджаны і размешчаны на сайтах устаноў адукацыі да 1 мая, а па педагагічных спецыяльнасцях — да 1 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю