Дзе і калі?
- Адкрыецца святкаванне 12 верасня. У 10:00 пачнецца мітынг-рэквіем на магіле Героя Савецкага Саюза Івана Міранкова. Сярод удзельнікаў — прадстаўнікі Клуба ваеннай гісторыі мястэчка Старавічкі (Чэхія), танкісты-ветэраны, навучэнцы гімназіі № 18, якая носіць імя героя, сваякі І. Міранкова.
У нядзелю, 14 верасня, на «Лініі Сталіна» таксама пройдуць канцэрт і паказальны танкавы заезд па трасе біятлона. Акрамя таго, пакажуць рэканструкцыю адной з бітваў Афганскай вайны.