Top.Mail.Ru

Мінчанам нагадалі парадак дзеянняў пры жаданні стварыць кветнік пад вокнамі

Абмеркаванне ў сетцы інфармацыі пра рызыку атрымаць штраф за ўладкаванне клумбы пад вокнамі шматкватэрнага дома пракаментавалі ў МГЖХ, паведаміла агентства «Минск-Новости».


Камунальныя службы падтрымліваюць жаданне жыхароў зрабіць прыдамавую тэрыторыю дагледжанай — важна толькі узгадніць схему пасадкі раслін з ЖКГ. Асноўная прычына, чаму гэта трэба зрабіць, — інжынерныя сеткі пад газонам. Калі ім спатрэбіцца рамонт, без раскопвання зямлі і пашкоджання клумбы не абысціся. Таму спецыялісты растлумачаць, дзе можна займацца кветкавым афармленнем.

Гараджанам нагадалі, што ўчасткі зямлі пад вокнамі прызначаны для эксплуатацыі жылфонду. Аднак камунальныя службы не супраць падобных ініцыятыў жыхароў па добраўпарадкаванні і настроены на пошук кампрамісу ў канкрэтных выпадках. У МГЖХ падкрэслілі, што проста так караць за клумбу ніхто не стане. Пры жаданні яе ўладкаваць рэкамендуюць звяртацца ў арганізацыю ЖКГ па месцы жыхарства і прадставіць прыкладную схему таго, як плануецца высаджваць расліны. Гэта ўзгодняць пасля агляду ўчастка і праверкі, ці ёсць тут камунікацыі.

Увагу жадаючых заняцца кветкавым афармленнем звярнулі на тое, што даглядаць за раслінамі жыхарам трэба самім. Клумбы — не месца для аўтамабільных шын, пластыкавых бутэлек, а таксама для інвазійных раслін і агароднінных культур.

У МГЖХ таксама анансавалі правядзенне ў сталіцы конкурсу на найлепшае афармленне кветніка ці балкона. Усе ўмовы для ўдзельнікаў пазней апублікуюць у Telegram-канале «ЖКГ Мінск афіцыйна».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю