Top.Mail.Ru
192

Мінчане набылі на сельгаскірмашах звыш паўтары тысячы тон прадукцыі

Сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня праходзяць у сталіцы на 15 пляцоўках. Пра гэта на аператыўнай нарадзе заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама Алена Нагорная.



Нагадаем: кірмашы, на якіх можна набыць бульбу і іншую гародніну, а таксама ягады і садавіну, адкрыліся 20 верасня. Плануецца, што яны працягнуць дзейнічаць да 7 снежня. Аднак гэта будзе залежаць ад таго, наколькі спрыяльнымі будуць умовы надвор’я.

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў даручыў працягваць практыку, калі члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дапамагаюць людзям сталага ўзросту і інвалідам у дастаўцы на дом тавараў, набытых на кірмашах.

Як адзначыла Алена Нагорная, па стане на 27 кастрычніка ў Мінску прайшлі 130 кірмашоў з нарастаючым вынікам. «На іх прададзена каля паўтары тысячы тон разнастайнай плодаагародніннай прадукцыі. Традыцыйныя ўдзельнікі кірмашоў — арганізацыі-вытворцы, спажыўкааперацыя, сялянскія фермерскія гаспадаркі і фізічныя асобы. Набыць на такіх кірмашах можна бульбу і іншую гародніну, журавіны, арэхі, яблыкі, грушы і іншае — усё ў шырокім асартыменце», — дадала яна.

Асноўнай пляцоўкай для кірмашу, як і ў папярэдні сезон, застаецца тэрыторыя каля «Чыжоўка-Арэны».

«Таксама мы правялі выхадныя кірмашы на пляцоўцы каля Палаца спорту. Завяршальныя кірмашы ў гэтай лакацыі адбудуцца 1-2 лістапада», — расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама.

Акрамя таго, на тэрыторыі горада дзейнічаюць 99 пляцовак па рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, размешчаных на прыдамавых тэрыторыях. У адрозненне ад кірмашоў, іх маштаб меншы, але і адкрываюцца яны штодня. Арыенціровачны тэрмін іх работы — да 16 лістапада.

Яна ВАЛАСАЧ

Чытайце таксама: Куды ехаць па бульбу і як змяняюцца цэны на восеньскіх кірмашах Міншчыны

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю