Top.Mail.Ru
275

Мінчане сталі ахвярамі несапраўдных прадаўцоў з сацсетак

Замест звычайных арэляў — эмацыянальныя.


У Маскоўскае РУУС звярнуліся жыхары сталіцы, якія сталі ахвярамі махляроў пры куплі тавараў анлайн.

Адна з заяўніц у інтэрнэце знайшла рэкламу садовых арэляў. Перад пакупкай жанчына праявіла пільнасць і стала правяраць, ці з’яўляецца інтэрнет-магазін афіцыйным.

Мінчанка параўнала даныя інтэрнэт-магазіна з названымі на афіцыйным сайце. Яны супалі, пасля чаго жанчына ўнесла 100%-ю перадаплату за пакупку 2-х арэляў. Як высветлілася пазней, на самой справе ашуканцы проста цалкам скапіравалі інфармацыю з сайта пастаўшчыка.

Яшчэ двое мінчан пры пакупцы арэляў і басейнаў сталі ахвярамі аналагічнай схемы падману. Ва ўсіх выпадках пасля пераводу грошай «прадстаўнікі магазінаў» пераставалі выходзіць на сувязь.

Агульная сума ўрону склала амаль 3000 рублёў.

Па словах начальніка АПК Маскоўскага РУУС Ягора Казлова, па ўсіх фактах распачаты крымінальныя справы.

Міліцыя таксама заклікае быць уважлівымі пры здзяйсненні пакупак у сацыяльных сетках. Калі вы не ўпэўнены ў сапраўднасці сайтаў і надзейнасці прадаўца, адмоўцеся ад пакупкі ў Інтэрнэце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю