Top.Mail.Ru
152

АСВОД: Выхад на лёд дазволены толькі ў выратавальнай камізэльцы

Мінчанка ў сацсетках пахвалілася чарговымі фота з прыгажосцю заснежанага цэнтра Мінска. У кадр трапілі Няміга і ўчастак ракі Свіслач, па якіх на выхадных проста цэлымі сем’ямі гулялі людзі. У Таварыстве выратавання на водах (АСВОД) нагадваюць, што так рабіць нельга


Хтосьці запэўнівае, што раней на Свіслачы ўвогуле спакойна гулялі ў хакей — проста ўсе забыліся, ды і з такімі маразамі па рацэ «танк праедзе». Ёсць і скепсіс: маразы, маўляў, штука падманлівая, ды і наогул, кажуць, бліжэй да Палаца спорту лёду нават няма — паспеў растаць.

«Выхад на лёд дазволены толькі ў выратавальнай камізэльцы», — адказалі ў арганізацыі і дадалі, што ў тым самым ажыўленым месцы на Свіслачы хутка плануюцца рэйды: усіх, хто знаходзіцца на лёдзе без выратавальнай камізэлькі, будуць адпраўляць на бераг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю