Top.Mail.Ru

Мінчанін узламаў доступ да каршэрынгавых Tesla і ездзіў на іх бясплатна

«Вельмі люблю Tesla і каршэрынг нашага горада»


Па звестках старшага інспектара ГІГС Партызанскага РУУС Ульяны Сакалоўскай, на лінію «102» звярнуўся супрацоўнік службы бяспекі каршэрынгавай кампаніі з паведамленнем аб крадзяжы аўтамабіля маркі Tesla.

У ходзе правядзення вышуку супрацоўнікі Партызанскага РУУС сталіцы затрымалі падазронага — 38-гадовага начальніка аддзела сталічнага прадпрыемства.

Фігурант расказаў аператыўнікам, што раней пастаянна карыстаўся паслугамі каршэрынгу ў асабістых мэтах. Аднак у апошні час ён сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі, праз што аплачваць арэнду аўто не ўяўлялася магчымым. Ён скарыстаўся сваімі ведамі ў галіне праграмавання і з дапамогай спецыяльнага дадатку на сваёй мабільнай прыладзе падключыўся да бартавога камп’ютара Tesla і атрымаў віртуальны ключ доступу да транспартнага сродку.

Гэта дазволіла фігуранту бесперашкодна адкрываць электрамабіль, запускаць яго сістэмы і здзяйсняць паездкі ў абыход афіцыйнай праграмы каршэрынгу, цалкам пазбягаючы аплаты паслуг.

На адным з такіх узламаных аўтамабіляў мужчына адправіўся ў Маладзечанскі раён, каб наведаць бацькоў.

Як высветлілася пазней, гэты выпадак не быў адзінкавым: раней мінчанін аналагічным чынам здзяйсняў паездкі і на іншых аўтамабілях Tesla.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Уладзімір БУДАЙ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю