Медыкі паведамілі ў міліцыю пра паступленне ў стацыянар 18-гадовай дзяўчыны, якая атрымала тэрмічны апёк у выніку хуліганскіх дзеянняў невядомага мужчыны. Праваахоўнікі ўстанавілі яго асобу. Ім аказаўся 41-гадовы дырэктар мінскай фірмы.
«Фігурант прыехаў у сетку кругласутачных рэстаранаў хуткага абслугоўвання і заказаў дзве шклянкі гарбаты. Атрымаўшы свой заказ, мужчына наўмысна перакуліў іх, пасля чаго кіпень выліўся на работніка рэстарана. Са слоў фігуранта, яго ўчынак стаў наступствам доўгага чакання», — прывялі падрабязнасці ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Па гэтым факце распачата крымінальная справа за хуліганства.