Top.Mail.Ru
170

Мінчанін за два дні здзейсніў два злачынствы ў дачыненні да жанчын

Вынесены прысуд 37-гадоваму раней неаднаразова судзімаму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні крадзяжу і рабавання, расказалі ў пракуратуры Маскоўскага раёна, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».



У вячэрні час абвінавачаны ў краме разгаварыўся з мужчынам, які здзяйсняў пакупкі са сваёй сяброўкай. Той запрасіў фігуранта да сябе ў госці — у кватэру на вул. Ясеніна — каб выпіць за знаёмства. Застаўшыся на кухні адзін, зламыснік выкраў мабільны тэлефон жанчыны коштам 350 рублёў і ў хуткім часе сышоў. Чужы гаджэт ён пасля прадаў.

На наступны дзень на пр. Любімава да абвінавачанага падышла дзяўчына і папрасіла тэлефон, каб патэлефанаваць былому кавалеру, які заблакаваў яе нумар. Калі тая вярнула мабільнік, зламыснік схапіў незнаёмку за руку і вырваў у яе сумку, у якой акрамя ўсяго іншага ляжалі кашалёк з наяўнымі грашыма і банкаўскімі карткамі, тэлефон, ключы і дакументы. Агульная сума нанесенай пацярпелай шкоды склала 307,32 рубля.

Падазраванага затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу адразу па двух артыкулах КК. Віну ў інкрымінаваных злачынствах ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— У абвінавачанага базавая адукацыя, ён нідзе афіцыйна працаўладкаваны не быў, раней двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне маёмасных злачынстваў, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Вікторыя Веляскевіч, якая выступала па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205 КК («Крадзеж») і ч. 2 арт. 206 КК («Рабаванне»), і, улічваючы папярэдні прысуд суда, прызначыў канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 1 месяц, якія абвінавачаны правядзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, ён павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.


Прысуд не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю