Top.Mail.Ru

Мінчаніна з больш як 50 кг насваю затрымалі на трасе М1

Праваахоўнікі затрымалі 29-гадовага мінчаніна на трасе М1. Мужчына перавозіў у аўтамабілі больш за 50 кг насваю, паведамляе «Минск-Новости».


Затрыманне правялі супрацоўнікі віцебскага наркакантролю і ДАІ Аршанскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа. Падчас агляду транспартнага сродку фігуранта знойдзена і канфіскавана пяць палімерных пакетаў з некурыльным тытунёвым вырабам.

У адносінах да жыхара сталіцы распачаты адміністрацыйны працэс. Маладому чалавеку пагражае буйны штраф, грамадскія работы ці арышт.

Праваахоўнікі звяртаюць увагу, што ў Беларусі забаронены вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю