Top.Mail.Ru
243

Мінчанка хацела адпачыць у Турцыі, але стала ахвярай махляроў

У міліцыю звярнулася 30-гадовая жыхарка сталіцы, якая планавала адпачынак за мяжой, але стала ахвярай падману, паведамляе БелТА.


Заяўніца распавяла, што ў сацсетцы ўбачыла рэкламу з турыстычнымі паслугамі. Яна звязалася з мэнэджарам, якая прапанавала пуцёўку ў Турцыю па добрай цане. Далей зносіны працягнуліся ў мэсэнджары. Мінчанка адправіла фатаграфію пашпарта для броні і па просьбе менеджара ўнесла перадаплату ў памеры 30% ад кошту тура. Пазней прадстаўніца турфірмы выслала ёй скрыншот з інфармацыяй пра тое, што гатэль забраніравала, і папрасіла ўнесці астатнюю частку грошай. Пасля пераводу грошай з мінчанкай перасталі выходзіць на сувязь. 

Агульная сума шкоды перавысіла Br2,5 тыс.

Узбуджана крымінальная справа па факце махлярства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю