Top.Mail.Ru
306

Мінчанка на падставе развіцця бізнесу ў б’юці-сферы падманула знаёмага амаль на 40 тыс. рублёў

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 41-гадовай гараджанкі, якую абвінавачваюць у махлярстве, учыненым у буйным памеры. Пра гэта расказалі «Минск-Новости».


Абвінавачаная, выгульваючы сабаку, пазнаёмілася з мужчынам. У іх была агульная сфера інтарэсаў — манікюрны бізнес. Фігурантка расказала суразмоўцу, што ўдзельнічала ў шматлікіх замежных конкурсах, вяла тэматычныя курсы.

Праз нейкі час на электронную пошту мінчаніна сталі прыходзіць лісты ад арганізатараў платных курсаў, якім яго нібыта рэкамендавала новая знаёмая. Тыя запрашалі мужчыну ў якасці эксперта ў галіне манікюру і педыкюру на розныя марафоны, звалі ў Дубай, Аман, Катар і Саудаўскую Аравію, каб выступіць на платнай аснове спікерам і выкладчыкам. Аднак для гарантыі свайго ўдзелу ў мерапрыемствах трэба было ўносіць пэўныя сумы.

Фігурантка запэўнівала, што гэта звычайная практыка. Акрамя таго, жанчына прапанавала мужчыну зэканоміць на пераводах і даць грошы ёй, а яна сама адвязе іх арганізатарам. Пры гэтым ні адна з запланаваных паездак не адбылася — зламысніца кожны раз прыдумляла новыя адгаворкі. Таксама яна брала ў мужчыны грошы за членства ў міжнародных б'юці-арганізацыях, выраб дыпломаў і іх рэгістрацыю, садзейнічанне ў афармленні віз і страховак.

Праз год мужчына ўсё ж зразумеў, што стаў ахвярай аферысткі, і звярнуўся з заявай у міліцыю. Аказалася, што ўсе лісты тая дасылала яму сама, кожны раз ствараючы новы электронны адрас. Усяго пацярпелы перадаў зламысніцы амаль 39 600 рублёў, якія тая патраціла на асабістыя патрэбы.

У дачыненні да мінчанкі распачалі крымінальную справу за махлярства.

— Абвінавачаная нідзе афіцыйна не працаўладкаваная, — пракаментаваў намеснік пракурора Цэнтральнага раёна Віктар Шубіч. — Ёй выстаўленае абвінавачванне ў завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), учыненым у буйным памеры, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч.3 арт. 209 КК, санкцыя якой — аж да сямі гадоў пазбаўлення волі, са штрафам або без яго. Віну грамадзянка прызнала часткова, прычыненую пацярпеламу шкоду добраахвотна кампенсавала.

У дачыненні да абвінавачанай прымененая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю