Top.Mail.Ru
228

Мінчанка пазбавілася больш як Br5 тыс. пасля ўстаноўкі на тэлефон праграмы аддаленага доступу

Мінчанка пазбавілася больш за Br5 тыс. пасля ўстаноўкі на тэлефон праграмы аддаленага доступу, паведамляе БелТА.



У месенджары 70-гадовай жыхарцы Мінска патэлефанаваў нібыта аператар сотавай сувязі і прапанаваў падоўжыць дамову на аказанне паслуг. Калі жанчына пагадзілася, ёй паведамілі пра неабходнасць абнаўлення састарэлай мабільный праграмы. Кіруючыся ўказаннямі, мінчанка ўключыла відэасувязь і ўстанавіла праграму аддаленага доступу. Пасля гэтага паведаміла суразмоўцу нумар сваёй банкаўскай карты і коды пацвярджэння з СМС-паведамленняў.

Неўзабаве пенсіянерка выявіла спісанне больш за Br5 тыс. Жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў і звярнулася ў міліцыю.

Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю