Чарговая ахвяра тэлефонных аферыстаў пазбавілася больш за 500 тыс. рублёў, паведамляе БелТА.
У міліцыю звярнулася 48-гадовая мінчанка, якой у месенджары патэлефанавалі невядомыя і пад маркай замены дамафона даведаліся код з SMS. Затым з ёй звязаліся нібыта супрацоўнікі Нацбанка і лжэправаахоўнікі, запалохалі крымінальнай адказнасцю і вобыскам, запатрабаваўшы «задэклараваць» зберажэнні. Жанчына паверыла і за два дні перадала кур’ерам 490 тыс. рублёў. На трэці дзень аферысты пераканалі пацярпелую, што яе аўтамабіль выстаўлены зламыснікамі на аўкцыён і ў далейшым будзе лічыцца ў згоне. Каб пазбегнуць праблем, параілі тэрмінова прадаць машыну. Атрыманыя 45 тыс. рублёў яна зноў аддала кур’еру.
Аператыўнікі ўстанавілі асобы і затрымалі пасыльных — 57-гадовую жанчыну і 69-гадовага мужчыну. Раней яны самі сталі ахвярамі аналагічнай схемы, а пасля пачалі забіраць грошы ў ашуканых грамадзян і адвозіць у суседнюю краіну для перадачы невядомым. Распачата крымінальная справа.
У МУС нагадваюць: праваахоўнікі, работнікі банкаўскіх і іншых устаноў не патрабуюць ад грамадзян здзейсніць якія-небудзь маніпуляцыі з фінансамі: задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г. д. Атрымаўшы такую просьбу, трэба неадкладна спыніць размову і паведаміць пра гэта па тэлефоне 102 ці ў чат-бот МУС.