Top.Mail.Ru

Мінчанка прадала кватэру і аддала ашуканцам каля $140 тыс.

У міліцыю звярнулася 68-гадовая мінчанка, якая прадала кватэру і аддала ашуканцам амаль $140 тыс., паведамілі БелТА ў МУС.


Устаноўлена, што работніцы ВНУ ў мэсэнджары прыйшло галасавое паведамленне ад нібыта «рэктара» з патрабаваннем выконваць указанні супрацоўнікаў аддзела фінансавых расследаванняў. 

Пасля гэтага аферысты паведамілі жанчыне, што яна з’яўляецца падазраванай у справе па адмыванню грошай, параіўшы «задэклараваць» зберажэнні. Каля $25 тыс. мінчанка пакінула за горадам у паказаным месцы, паверыўшы, што ў Нацыянальным банку праводзіцца дыстанцыйная інкасацыя. Затым жанчына прадала кватэру, «каб яе не рэалізавалі на чорным рынку». Атрыманыя $105 тыс. яна таксама перадала ашуканцам.

Пасля гэтага зламыснікі запатрабавалі прадаць гараж, аднак замест гэтага пацярпелая ўзяла больш за 4 тыс. еўра ў сужыцеля і перавяла на ашуканскія карты. 

У МУС нагадалі, што праваахоўнікі, работнікі банкаўскіх і іншых устаноў не патрабуюць ад грамадзян здзяйсняць якія-небудзь здзелкі і маніпуляцыі з фінансамі (задэклараваць, пакласці на бяспечны рахунак, аддаць кур’еру і г.д.).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю