Мінчанка праз сэрвіс па куплі-продажы крыптавалюты дапамагла ўхіліцца ад выплаты падаткаў на Br1 млн, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры горада Мінска.
Па матэрыялах крымінальнай справы падазроная — 37-гадовая мінчанка — з 2023 года каардынавала дзейнасць сэрвісу па куплі-продажы крыптавалюты, інтэграванага ў месенджар Телеграм, у тым ліку з размяшчэннем рэкламы ў інтэрнэце.
У дачыненні да фігуранткі намеснік пракурора горада Мінска санкцыянаваў прымяненне меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Яе дзеянні кваліфікаваны як дапамога ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
Памер нявыплачаных падаткаў склаў каля Br1 млн.
Асноўны фігурант да распачатку крымінальнай справы ўцёк з Беларусі.