Top.Mail.Ru

Мінчанка выкрала з крамы 17 каробак цукерак і восем упаковак кавы

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 45-гадовай гараджанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, перадае БелТА.



У ранішні час, выпіўшы піва, абвінавачаная прыйшла ў прадуктовую краму на вул. Жудро. Агледзеўшыся па баках, яна стала браць са стэлажоў тавары і складаць іх у пакет, пасля чаго бесперашкодна пакінула маркет, абыходзячы вузел разліку. Усяго зламысніца выкрала 17 каробак цукерак і восем упаковак кавы агульным коштам 580,56 BYN.

Выявіўшы нястачу, работнікі крамы прагледзелі запісы камер відэаназірання і ўстанавілі, што ўпакоўкі кавы і каробкі цукерак былі выкрадзеныя. Яны звярнуліся ў міліцыю. Пасля ў дачыненні да нячыстай на руку мінчанкі распачалі крымінальную справу.

— Абвінавачаная нідзе афіцыйна не працаўладкаваная, раней ужо мела праблемы з законам — судзімасць пагашаная, — пракаментаваў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Данііл Тарыма. — Ёй выстаўленае абвінавачванне ў таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), гэта значыць ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 205 КК, санкцыя якой — аж да трох гадоў пазбаўлення волі. Віну грамадзянка цалкам прызнала, у зробленым раскаялася, прычыненую гандлёвай кропцы шкоду не кампенсавала.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю